иcтoчник: www.tribunapracy.by

У Вішнёўскім сельвыканкаме - новы старшыня.

З 6-га красавіка на пасаду выконваючага абавязкі старшыні Вішнёўскага сельвыканкама заступіў Сяргей Бусел. Сяргей Ігаравіч нарадзіўся ў 1980 годзе ў Бабруйску. Мае вышэйшую адукацыю - скончыў у 2006 годзе Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога, у 2011-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з´яўляецца магістрантам магістратуры Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ´Ахова працы і эрганоміка´.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 годзе пасля заканчэння Бабруйскага аўтатранспартнага тэхнікума слесарам-рамонтнікам Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, там жа на працягу года быў за вадзіцеля аўтапагрузчыка. Перш чым паступіць ва ўніверсітэт паспеў папрацаваць токарам механазборачнага цэха ´Бабруйсксельмаша´, токарам прэсава-зварачнага ўчастка механазборачнага корпуса завода ТДіА. З 2005 года на гэтым жа прадпрыемстве - майстар прэсава-зборачнага ўчастка, з 2008 па 2010 - старшы майстар, затым - начальнік змены цэха зборкі. На працягу трох год быў за майстра нарыхтоўча-прэсавага цэха ААТ ´ТАіМ´. З 2015 па 2017 год працаваў галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска. З 2017 па 2018 г. г. - загадчыкам гаспадаркі ДУА ´Гімназія-каледж мастацтваў г. Бабруйск´. З 2018 года да прызначэння на цяперашнюю пасаду працаваў галоўным спецыялістам аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.