иcтoчник: www.tribunapracy.by

У Бабруйскім раёне пачалі сеяць ярыну.

Пасяўная кампанія стартавала на Бабруйшчыне ў мінулыя выхадныя. У адкрытых акцыянерных таварыствах ´Неўскі-Агра´, ´Міхалёўская Ніва´, ´Агракамбінат Бабруйскі´ і філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´ сяўбу ранняй ярыны пачалі традыцыйна з аўсу - у народзе кажуць ´сей авёс у гразь, будзеш князь´. У ´Харчавіку-Агра´ ўносяць у глебу таксама і насенне аўсу. Філіял ´Варатынь´ распачаў пасяўную кампанію зернебабовымі.

Усяго ў гэтую весну, як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, пад раннюю ярыну - збожжавыя і зернебабовыя расліны, у раёне плануецца заняць 4 438 гектараў, у тым ліку 650 га - пад авёс, 2 898 га - пад ячмень, 890 га адведзена пад зернебабовы клінок.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва.