иcтoчник: bobruisk-library.by

Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з´яўляецца народнае адзенне. Лічыцца, што пасля мовы, народнае адзенне - найважнейшая этнічная прыкмета. Так, для вучняў, наведваючых лагер ДУА ´Сярэдняя школа №8 г. Бабруйска´ прайшла гульня ´Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі´. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, як развіваўся народны касцюм беларусаў, якія элементы прыходзілі і зыходзілі, якое значэнне арнаменту і сімволіка кветак, а таксама пра асноўныя віды і састаўныя часткі, каларыстычныя і арнаментальныя асаблівасці беларускіх касцюмаў. Асаблівую цікавацць у дашкольнікаў выклікала творчае заданне, дзе яны самі паспрабавалі ўпрыгожыць адзенне беларускім арнаментам. Напрыканцы занятка бібліятэкар прачытала верш М. Багдановіча ´Слуцкія ткачыхі´.