иcтoчник: bobruisk-library.by

Мой край завецца Беларуссю.

На планеце Зямля вельмі шмат краін. Але адна з іх асаблівая. У гэтай краіны прыгожае і светлае імя - Беларусь.

Адправіцца ў краязнаўчае падарожжа па нашай краіне пад назвай ´Мой край завецца Беларуссю´ змаглі вучні 1 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска´.

Па карце-схеме маршруту дзеці пабывалі на такіх станцыях як: ´Знакі і сімвалы нашай краіны´, ´Мой горад Бабруйск´, ´Прыродныя сімвалы Беларусі´, на якіх яны пазнаёміліся з дзяржаўнай сімволікай Беларусі, з легендамі ўзнікнення нашага горада, а таксама з жывёламі-сімваламі і раслінамі-сімваламі. Пагулялі ў вясёлую гульню ´Збяры бульбу´ і ´Гарады´.

Дзеці сваімі ведамі даказалі, што вартыя насіць званне ´Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь´.