иcтoчник: www.tribunapracy.by

Прайшоў семінар па гатоўнасці раёна да сяўбы.

Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення веснавых палявых работ абмеркавалі ўчора ўдзельнікі семінару, які прайшоў на базе ААТ ´Неўскі-Агра´. У рабоце мерапрыемства прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і традыцыйна - дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Якаў Яроцкі.

Заакцэнтаваўшы ўвагу на значнасці першай у годзе сельскагаспадарчай кампаніі, кіраўнік раёна папрасіў падыйсці да яе арганізацыі з высокай ступенню адканасці. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў нацэліў кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый і ўсіх адказных за правядзенне веснавой сяўбы вынесці з семінару як мага болей карыснай інфармацыі.

Аб арганізацыі правядзення веснавых палявых работ у гаспадарках раёна распавёў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі. У дэталях былі абмеркаваны такія пытанні як забяспечанасць раёна насеннем пад ярыну (далажыў начальнік Інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін Сяргей Казяба), гатоўнасць сельгастэхнікі да выхаду ў поле (намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін), арганізацыя харчавання і працоўнага спаборніцтва работнікаў, якія будуць заняты на веснавой сяўбе (старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль), матэрыяльнае стымуляванне сейбітаў.

Асобным пытаннем стаяла настройка тэхнікі. З асноўнымі патрабаваннямі да гэтага - настройкі і рэгулёўкі сельгасмашын падрабязна пазнаёміў навуковец Якаў Яроцкі.

Прайшоў семінар па гатоўнасці раёна да сяўбы. Прайшоў семінар па гатоўнасці раёна да сяўбы. Прайшоў семінар па гатоўнасці раёна да сяўбы. Прайшоў семінар па гатоўнасці раёна да сяўбы.

Як стала вядома, сёлета яравую сяўбу ў раёне плануецца правесці на плошчы 16 736 гектараў. Насенне збажыны і зернебабовых раслін падрыхтавана. Гатоўнасць тэхнікі - у межах плану. Калектывы настроены на плённую работу: веснавы дзень год корміць.

Алена КАРПЕНКА.