иcтoчник: bobruisk-library.by

Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з´яўляецца народнае адзенне. Лічыцца, што пасля мовы, народнае адзенне - найважнейшая этнічная прыкмета. Так для дзяцей з ДУА ´Яслі-сад №18 г. Бабруйска´ у межах дзіцячага праекта ´Я - маленькі беларус´ супрацоўнікі ГБ №16 правялі гульню ´Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі´. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра асноўныя віды і састаўныя часткі, каларыстычныя і арнаментальныя асаблівасці беларускіх касцюмаў. Асаблівую цікавацць у дашкольнікаў выклікала творчае заданне, дзе яны самі паспрабавалі упрыгожыць адзенне беларускім арнаментам. На прыканцы занятка бібліятэкар прачытала верш М. Багдановіча ´Слуцкія ткачыхі´.