иcтoчник: bobruisk-library.by

Цуд, імя якому кніга.

У гарадской бібліятэцы № 8 ім. Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´ прайшоў трэці занятак культурна-асветніцкага праекту ´Кніжкіна гісторыя´ пад назвай ´Цуд, імя якому кніга´. Дзеці даведаліся пра старажытныя формы і матэрыялы кнігі - гліняныя дошчачкі, папірусныя скруткі, старажытнарымскія ´цэры´, берасцяныя граматы, старажытнакітайскія бамбукавыя кнігі-звязкі. У другой часцы мерапрыемстава дзеці паспрабавалі пісаць так, як пісалі старажытныя шумеры - драўлянай палачкай па ´глінянай дошчачцы´, а потым самі паспрабавалі зрабіць кітайскую кнігу-звязак і самастойна прыдумалі разнастайны тэкст і афармленне для сваёй кнігі.