иcтoчник: www.tribunapracy.by

У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы.

Вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень-люты абмеркавалі ў аўторак удзельнікі раённага семінару-нарады, які прайшоў на базе ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (у гаспадарцы па выніках папярэдняга года дасягнуты значныя зрухі ў галіне) з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага.

Да прысутных: кіраўнікоў, галоўных зааветспецыялістаў сельгасарганізацый, кіраўнікоў зацікаўленых службаў, быў даведзены дэталёвы аналіз таго (з дакладам выступіў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў), як спрацаваў раён і кожная сельгасарганізацыя ў прыватнасці па кожным з параметраў, што характарызуюць развіццё жывёлагадоўлі. Былі вызначаны прыярытэты для кожнай гаспадаркі на бліжэйшыя месяцы і перспектыву, заакцэнтавана ўвага на прычынах, якія шэрагу сельгасарганізацый не дазволілі выканаць заданне першых двух месяцаў.

-Улічваючы тэхналагічнасць сучаснай вытворчасці, асноўная задача па дасягненні пастаўленых задач у малочнай і мясной галіне ляжыць найперш на галоўных спецыялістах, залежыць ад іх прафесіяналізму і чалавечых якасцяў, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі. - Задача ж кіраўнікоў - забяспечыць вытворчы працэс усім неабходным і трымаць яго на пастаянным кантролі.

Удзельнікі семінару пазнаёмілсяі з арганізацыяй пляцоўкі для прыгатавання кормасумясі на МТФ ´Плёсы´ і спосабам прыгатавання корму. Пабывалі ў адрэканструяваных у мінулым годзе за нязначныя грашовыя ўкладанні радзільным аддзяленні і прафілакторыі для маленькіх цялятак, у малочнай зале фермы, каб, як заўважыў старшыня райвыканкама, пабачанае і пачутае ўкараніць у сябе і выканаць пастаўленыя на год задачы - рэалізаваць запланаваныя аб´ёмы якаснага малака, атрымаць грошы на далейшае развіццё вытворчасці, дзеля паляпшэння дабрабыту працаўнікоў.

У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы. У раёне падвялі вынікі работы ў жывёлагадоўлі за два месяцы.

Пабрабязнасці чытайце ў наступным нумары ´раёнкі´.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.