иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты.

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі нашай краіны. З гэтай нагоды і ў межах усебеларускай акцыі ´Мы - грамадзяне Беларусі´ ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць па ўручэнні юным вяскоўцам, чый узрост дасягнуў 14 год, пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Гацко, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко, начальнікі аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі РАУС, грамадскіх арганізацый, сябры і аднакласнікі віноўнікаў урачыстасці.

´Сённяшняя падзея глыбока сімвалічная, - адзначыў, віншуючы школьнікаў з Днём Канстытуцыі, Уладзімір Гацко. - Вы не проста становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі краіны - вы нясеце адказнасць за свае ўчынкі. Жадаю, каб яны былі на карысць нашай роднай Беларусі, каб рэалізаваліся вашы планы, поспехаў вам у жыцці´. Разам з Таццянай Варанко і Андрэем Шміціньшам, намеснікам начальніка РАУС, дэпутат уручыў юнакам і дзяўчатам пашпарты, а таксама кніжныя выданні Канстытуцыі нашай краіны і ´Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь´, кветкі. Старшыня райсавета ветэранаў Яўгенія Доўнар дала моладзі наказ - быць годнымі грамадзянамі краіны, паспяхова вучыцца, каб сваёй працай у далейшым прыносіць карысць Беларусі, будаваць яе прыгожай і квітнеючай.

Са сцэны падчас мерапрыемства гучала шмат песень пра любоў да Айчыны, да светлага і пяшчотнага куточка ў сэрцы кожнага чалавека - малой Радзімы.

Мерапрыемства стала і дыялогавай пляцоўкай, дзе школьнікі задалі пытанні дарослым. Да прыкладу, ва Уладзіміра Гацко пацікавіліся найбольш значным для яго дзяржаўным святам. У Таццяны Варанко - дасягненнямі раёна. У начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіны Чарновай - ці павінен замежны грамадзянін на тэрыторыі Беларусі прытрымлівацца нашай Канстытуцыі і г. д.

Падрабязнасці - у бліжэйшым нумары ´раёнкі´.

Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты. Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты. Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты. Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты. Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты. Юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты.