Ты ў сябе адна.

8 Сакавіка - цудоўнае свята, якое асацыіруецца з кветкамі, цёплымі жаночымі ўсмешкамі і падарункамі, а ў нашай краіне гэта яшчэ і выхадны дзень.

8 Сакавіка святкуецца ўсімі з вялікім энтузіязмам. У гэты дзень жанчынам прыемна адчуваць сябе гераінямі дня і атрымоўваць падарункі з віншаваннямі, а мужчынам прыносіць радасць віншаваць любімых і дарагіх жанчын: матулю, жонку, бабулю, сястру і дачку з надыходам вясны і 8 Сакавіка!

Міжнародны жаночы дзень - гэта свята ўсіх нашых жанчын, і віншуюць іх толькі таму, што яны жанчыны. Напярэдадні гэтага цудоўнага дня ў бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай пачала працаваць выстаўка ´Ты ў сябе адна´.

Што робіць жанчыну шчаслівай? Гэтае пытанне мы задаём сабе і паспрабуем адказаць на яго з дапамогай кніг. Зразумела, гармонія, унутраная цэласнасць, самадастатковасць.

Першы крок да дасканаласці - прывабнасць. Каб стаць такой жанчынай ´ёсць сто тысяч магчымасцяў´. Гігіена, фізічная культура, касметыка - у арсенале сучаснай жанчыны. Кнігі пра моду, стыль, сакрэты прыгажосці ад вядомых жанчын свету прыадкрыюць таямніцу як гэтага дасягнуць. Як стварыць утульную асабістую тэрыторыю, дзе жыць - камфортна, працаваць - у асалоду, падкажуць вядомыя псіхолагі. Псіхалагічным аспектам паспяховай прафесіянальнай кар´еры прысвечаны раздзел ´Да поспеху без страт´. Жанчына - галоўная гераіня шматлікіх раманаў і эсэ: кнігі пра М. Плісецкую і І. Хакамаду, А. Крысці і Ф. Ранеўскую і іншых вядомых жанчын займаюць сваё пачэснае месца на выстаўцы. Жыццё жанчыны ХХІ стагоддзя разнастайнае. Выстава расказвае пра тое, як сумясціць асабістае жыццё, побыт, кар´еру і жыць у гармоніі з сабой і светам.

Запрашаем у бібліятэку для знаёмства з кнігамі, дзе галоўная гераіня - ЖАНЧЫНА .

иcтoчник: bobruisk-library.by