Тэхнікі-асемянатары правялі нараду.

На мінулым тыдні на базе СДК аг. Кавалі прайшла вучоба-нарада для тэхнікаў-асемянатараў раённых сельгасарганізацый. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з Бабруйскім філіялам Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства. Удзел у вучобе прыняў і ветэрынарны ўрач РУСПП ´Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства´ Уладзімір Казак.

- Задача мерапрыемства - замацаваць веды і набыць новыя, на практыцы авалодаць сучаснымі прыёмамі штучнага асемянення, засяродзіць увагу на асабліва значным, тым, што здольна зрабіць асемяненне больш эфектыўным, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

<img height=´666´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_1000,h_666/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0008_result-1.jpg´ alt=´ data-id=´83475´ data-full-url=´https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0008_result-1.jpg´ data-link=´https://www.tribunapracy.by/?attachment_id=83475´/>

Тэхнікі-асемянатары правялі нараду.

<img height=´609´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_999,h_609/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0013_result.jpg´ alt=´ data-id=´83476´ data-full-url=´https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0013_result.jpg´ data-link=´https://www.tribunapracy.by/?attachment_id=83476´/>

Тэхнікі-асемянатары правялі нараду.

<img height=´666´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_1000,h_666/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0015_result.jpg´ alt=´ data-id=´83477´ data-full-url=´https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0015_result.jpg´ data-link=´https://www.tribunapracy.by/?attachment_id=83477´/>

Тэхнікі-асемянатары правялі нараду.

<img height=´666´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_1000,h_666/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0017_result.jpg´ alt=´ data-id=´83478´ data-full-url=´https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0017_result.jpg´ data-link=´https://www.tribunapracy.by/?attachment_id=83478´/>

Тэхнікі-асемянатары правялі нараду.

<img height=´666´ src=´https://cdn.shortpixel.ai/client/q_glossy,ret_img,w_1000,h_666/https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0024_result.jpg´ alt=´ data-id=´83480´ data-full-url=´https://www.tribunapracy.by/wp-content/uploads/2021/03/IMG_0024_result.jpg´ data-link=´https://www.tribunapracy.by/?attachment_id=83480´/>

Тэхнікі-асемянатары правялі нараду.

Падчас вучобы з тэхнікамі-асемянатарамі, сярод якіх нямала маладых спецыялістаў і тых, хто перавучыўся на прафесію, абмеркавалі асноўныя падыходы да асемянення буйной рагатай жывёлы. Уладзімір Казак заакцэнтаваў увагу на тэхналагічных прыёмах гэтага і новых падыходах да працэсу. У ліку іншых былі закрануты пытанні ранняй дыягностыкі сцельнасці жывёлы пасродкам УЗІ-зонду. Ад пачатку 2020 года ў раёне ў гэтых мэтах працуе група па ўзнаўленні статку з ліку спецыялістаў райветстанцыі і дзяржплемпрадпрыемства. Трэба адзначыць, што аказвае такую паслугу і прыватнік - гэта дазваляе адначасова ўстанавіць дыягназ захворвання рагулі і своечасова адрэагаваць на праблему. А ў цэлым - скараціць сэрвіс-перыяд, павялічыць прадуктыўнасць жывёлы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by