Скарбы сялянскай хаты.

Важна, каб маладое пакаленне цікавілася мінулым і сучасным сваёй зямлі, сваімі славутымі зямлякамі, вучылася любіць і захоўваць спадчыну сваіх продкаў. З гэтай мэтай, у рамках Года народнага адзінства, 1 сакавіка студэнты 2-га курса 4 групы ДУА ´БДГЭПТК´ прыйшлі на ўрок беларускай культуры ´Скарбы сялянскай хаты´. Урок адбыўся ў кутку ´Сялянская хата´, які створаны пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя. М. Астроўскага . Студэнты пазнаеміліся з бытам старажытных беларусаў, з рэчамі хатняга ўжытку, прыладамі працы. З захапленнем удзельнічалі ў конкурсе ´Хто ў хаце гаспадар?´, малолі муку драўлянымі жорнамі, патаўклі паветра ў маслабойцы. Заглянуўшы ў распісны куфар, дзяўчаты змаглі даведацца з чаго складаўся пасаг маладой дзяўчыны ў даўнія часы. З захапленнем адзін са студэнтаў прымераў народнае адзенне беларускага селяніна.

иcтoчник: bobruisk-library.by