Праяві сябе ў ´#Мая_зямля_Прыдняпроўе´ і атрымай станоўчыя ўражанні

Абласны праект ´#Мая_Зямля_Прыдняпроўе´ стартаваў 15 лютага. Удзел у ім прымаюць усе раённыя ўстановы адукацыі. Актуальнасць праекта абумоўлена неабходнасцю прасоўвання рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, малых і сярэдніх гарадоў як спосабу захавання ўнікальнай сацыякультурнай спадчыны Прыдняпроўскага краю, стварэнне станоўчага іміджу Магілёўшчыны на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях.

Мэта праекта - фарміраваць у падрастаючага пакалення асновы каштоўнасных адносін да сацыякультурнай спадчыны, прывіваць галоўныя каштоўнасці, ідэі, меркаванні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, фарміраваць асобу, здольную адэкватна ўспрымаць падзеі, што адбываюцца ў свеце і краіне, разумення сябе, свайго месца ў грамадстве.

Улічваючы тое, што сацыяльна-культурную сферу сучаснага грамадства немагчыма ўявіць без такога магутнага элементу асветніцкай дзейнасці, як турысцка-экскурсійная работа, улічваючы прыцягальнасць гэтай формы азнаямлення з гісторыяй і культурай рэгіёнаў, дзецям і дарослым (да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто любіць малую радзіму) прапаноўваецца паўдзельнічаць у стварэнні дакладных турыстычных маршрутаў, відэаматэрыялаў, інтэрактыўных карт, віртуальных экскурсій і іншых прадуктаў, выкарыстоўваючы для гэтага разнастайныя метады і апаратна-праграмныя сродкі ў вобласці інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і геаінфармацыйных сістэм. Ад распрацоўшчыкаў таксама спатрэбіцца - і гэта асабліва важна - пастаяннае павышэнне ўзроўню самаадукацыі і самаразвіцця.

У раённым вучэбна-метадычным кабінеце паведамілі, што праект мае быць рэалізаваны ў тры этапы. Першы праходзіць ва ўстановах адукацыі ў рамках конкурсу ´Вандроўка ў мінулае´. Па яго выніках да 31 мая матэрыялы ўстаноў адукацыі будуць сістэматызаваны і абагульнены, удзельнікі праекта да 10 снежня наведаюць знакавыя сацыякультурныя аб´екты раёна.

Другі этап раённы (рэгіянальны) арганізаваны ў рамках правядзення конкурсу ´Раён адчыняе дзверы´. Раённыя матэрыялы да снежня прадастаўляюцца ў Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі ў выглядзе інтэрактыўнай мультымедыйнай прэзентацыі (ад 5 да 15 хвілін) з утрыманнем інфармацыі пра сацыякультурныя, гістарычныя, этнаграфічныя, прыродныя і іншыя цікавыя аб´екты раёна. Прэзентацыя пры гэтым можа ўтрымліваць тэкставую, графічную, відэа- і аўдыёінфармацыю. Трэці этап будзе рэалізавацца ад 10 снежня і на працягу 2022 года. На падставе раённых і гарадскіх прэзентацый плануецца стварыць даведнік па Магілёўскай вобласці, інтэрактыўную карту ´#Мая_Зямля_Прыдняпроўе´ і мабільнае прылажэнне пад такой назвай. Апошняе будзе прапанавана ўстановам адукацыі для выкарыстання ў сваёй дзейнасці.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by