Перамогі ў абласным конкурсе па энергазберажэнні

Абласны этап XIV рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці ´Энергамарафон´ прайшоў у студзені. У аргкамітэт была накіравана 441 работа з усіх раёнаў Магілёўшчыны, у тым ліку Бабруйскага.

Днямі стала вядома, што па выніках абласнога конкурсу дыплом 1-й ступені ў намінацыі ´Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў´ (паднамінацыя ´Улётка´) прысуджаны навучэнцу Цялушскага ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´ Іллі Вілксу (кіраўнік І.М. Лось).

Дыплома 3-й ступені ў гэтай жа намінацыі (паднамінацыя ´Плакат´) удастоена вучаніца Бортнікаўскага ВПК ´Яслі-сад-СШ´ Валерыя Ліпніцкая (кіраўнік А.П. Ліпніцкая).

Работы пераможцаў будуць накіраваны на рэспубліканскі этап конкурсу. Жадаем школьнікам поспехаў.

Як паведамілі ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце, дадзены конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання ў дзяцей актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павышэння культуры звароту з энергарэсурсамі, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by