У СВК ´Гігант´ - новы кіраўнік.

Сёння агульным сходам работнікаў СВК ´Гігант´ (пераважнай большасцю галасоў) старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва абраны Васіль Пятровіч Жук. Да гэтага, з 31 снежня 2020 года, ён займаў пасаду намесніка старшыні па вытворчасці дадзенага сельгаспрадпрыемства з ускладзенымі абавязкамі старшыні праўлення СВК ´Гігант´.

Удзел у сходзе, які прайшоў у сельскім Доме культуры аграгарадка Міхалёва, прыняў і старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Ён шчыра падзякаваў за працу калектыву, чыімі намаганнямі на працягу не аднаго дзясятка год з годнасцю дасягаліся асноўныя фінансавыя і валавыя паказчыкі, і адзначыў, што ´Гігант´ быў і павінен застацца прадпрыемствам-флагманам Бабруйскага раёна. Прадстаўляючы кандыдатуру Васіля Жука, старшыня райвыканкама заўважыў, што за плячыма гэтага чалавека не адзін год працы на кіруючых пасадах і плённыя вынікі ў развіцці найбольш складанага накірунку сельгасвытворчасці - жывёлагадоўлі.

Галасаванне па рашэнні схода было адкрытым. Пераважная большасць работнікаў ´Гіганта´ кандыдатуру Васіля Жука на пасаду старшыні праўлення падтрымала.

Падзякаваўшы за давер, новы кіраўнік ´Гіганта´ заўважыў, што намераны развіваць усе напрамкі дзейнасці гаспадаркі, працягнуць традыцыю калектыву быць у лідарах па вытворчасці сельгаспрадукцыі, нарошчваць аб´ёмы выручкі ад яе рэалізацыі, памнажаць дабрабыт работнікаў. Васіль Пятровіч таксама адзначыў, што ў дадзеным накірунку ўжо прадпрынята.

У СВК ´Гігант´ - новы кіраўнік. У СВК ´Гігант´ - новы кіраўнік. У СВК ´Гігант´ - новы кіраўнік. У СВК ´Гігант´ - новы кіраўнік. У СВК ´Гігант´ - новы кіраўнік.

У завяршэнне мерапрыемства член праўлення СВК ´Гігант´ Мікалай Аляксандравіч Сакун прапанаваў сходу згадаць хвілінай маўчання Міхаіла Пятровіча Левакова. Новаму ж кіраўніку пажадаў шматгадовай плённай працы на карысць раёна і калектыву - людзей, якія сваімі вынікамі штогод пацвярджаюць, што любяць і ўмеюць годна працаваць.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

На фота да матэрыялу - кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі віншуе Васіля Жука з прызначэннем на пасаду.

иcтoчник: www.tribunapracy.by