І колькасцю, і якасцю.

Памер прыбыткаў, якія сельгасарганізацыі атрымліваюць ад рэалізацыі малака, залежыць як ад аб´ёмаў прададзенай прадукцыі, так і яе якасці.

Рэалізаваць адно і тое ж малако гатункам экстра, вышэйшым ці першым - значыць атрымаць тры заўважна адрозныя сумы. І гэта за адну і тую ж працу, аднымі і тымі ж людскімі рэсурсамі. Згадзіцеся, крыўдна? Вось чаму ў гаспадарках з высокай арганізацыяй вытворчасці прымаюць вычарпальныя меры па недапушчэнні зніжэння якасных паказчыкаў рэалізуемай прадукцыі.

Раённымі сельгасарганізацыямі на першы дзень лютага гатункам экстра рэалізавана 64% ад агульнага аб´ёму пастаўленага на перапрацоўку малака, што прыкметна болей, чым у адпаведны дзень мінулага года (42%). Гатункамі экстра і вышэйшым прадалі дзяржаве 86% прадукцыі, што таксама пераўзышло леташні паказчык.

Выключна ўсё малако найвышэйшай якасцю (экстра) у гэты дзень рэалізавалі СВК ´Гігант´ і філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, пераважна экстра - філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (83% ) і ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ (59%).

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by