Да сакавіка пасяўныя агрэгаты будуць падрыхтаваны.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, гатоўнасць электранасычаных трактароў на гэтую пару складае 87% ад патрэбы (падрыхтавана 46 з 53-х адзінак), гатоўнасць іншых трактароў на ўзроўні 80%. Плугі падрыхтаваны на 80%, дыскатары - на 70%. Рамонтнымі работамі ахоплена 45% пасяўных агрэгатаў.

- У цэлым жа працэнт гатоўнасці тэхнікі на ўзроўні папярэдняга года, - кажа намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін. - Розніца ў тым, што ў мінулым годзе на гэтую пару меньшай была падрыхтаванасць энерганасычаных трактароў, болей - пасяўных агрэгатаў. Сёлета стаўку зрабілі спачатку на трактары: пасяўныя агрэгаты патрабуюць большых аб´ёмаў работ, імі займаемся цяпер. Найвышэйшы працэнт падрыхтаванасці пасяўных агрэгатаў у СВК ´Гігант´ - 80%, нядрэнныя тэмпы ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ і філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´.

Па даручэнні старшыні Магілёўскага аблвыканкама ўся тэхніка павінна быць падрыхтавана да 20 сакавіка. У раёне ж, па словах Аляксандра Каўраніна, запланавалі сабе тэрмін да 1 сакавіка і прадпрымаюць усё неабходнае для яго ажыццяўлення.

Зрэшты, у новым сельскагаспадарчым сезоне на палях будзе працаваць і новая тэхніка. Напрыканцы мінулага года раёнам набыты тры энерганасычаных трактары МТЗ-3522, з якіх адзін для ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і два для ААТ ´Неўскі-Агра´ - аб´ёмы работ у гаспадарцы вялікія, тэхніка ж патрабавала тэрміновага абнаўлення. Таксама тры плугі ППО-9-45 (два ў ´Неўскі-Агра´, адзін у ´Міхалёўскую Ніву´), касілка КПР-9 (ААТ ´Саўгас Кісялевічы´). Папоўніўся раён і сучаснымі кормараздатчыкамі: дзве адзінкі набылі ў СВК ´Гігант´, па адной - у ´Міхалёўскай Ніве´ і ´Неўскім-Агра´.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

иcтoчник: www.tribunapracy.by