Лідар па ўдоях - філіял ´Варатынь´.

Болей за 7 тысяч кг малака на карову, а дакладна - 7 046 кг надаілі жывёлаводы філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ па выніках 2020 года, на 1790 кг павялічыўшы мінулагодні паказчык удою. Апошняе стала магчымым дзякуючы строгаму выкананню тэхналагічных патрабаванняў да працэсаў вытворчасці на ўсіх яго этапах, у тым ліку павелічэнню прадуктыўнасці дойнага статку, збалансаванасці рацыёнаў кармлення жывёлы, рабоце з кадрамі.

На другім месцы па ўдоях малака на рагулю за год гаспадарка з традыцыйна высокімі паказчыкамі ў галіне - філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - 6400 кг (+400 кг). На трэцім - ААТ ´Міхалёўская Ніва´, дзе за год у сярэднім на карову надаілі 4466 кг, прыбавіўшы, у параўнанні з папярэднім годам, 1925 кг.

Апошнімі ў табліцы ўдояў за папярэдні год - ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ з паказчыкам 2451 кг (+698 кг) - імкнуцца, як бачым, ёсць куды.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

иcтoчник: www.tribunapracy.by