Прыйшлі Каляды, усе людзі рады.

Пасля сустрэчы Новага года настаў самы вясёлы, таямнічы час, які з даўніх часоў носіць назву Каляды. Любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з казой або мядзведзем, і са спецыяльнымі прыпеўкамі. На вялікі жаль, цяпер пра такую цудоўную традыцыю памятаюць не ўсе, ну, а тыя, хто памятаюць, чамусьці не заўсёды яе прытрымліваюцца. Нагадаць карыстальнікам аб гэтай слаўнай народнай традыцыі вырашылі работнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага і правялі фальклорны відэа-час ´Прыйшлі Каляды, усе людзі рады´. Відэапрэзентацыя і кнігі, прадстаўленыя на выставе ´У калядны вечарок´, пазнаёмілі з традыцыямі святкавання і каляднымі песнямі. Усе прысутныя змаглі паваражыць, а таксама атрымалі салодкія пажаданні-прадказанні. Карыстальнікі атрымалі святочны настрой, а галоўнае даведаліся шмат новага пра традыцыі нашых продкаў і ў якасці падарункаў атрымалі закладкі са сцэнарыям калядавання.

Прыйшлі Каляды, усе людзі рады. Прыйшлі Каляды, усе людзі рады. Прыйшлі Каляды, усе людзі рады.

иcтoчник: bobruisk-library.by