Малочная вытворчасць ААТ ´Саўгас Кісялевічы´: праблемы і шляхі іх вырашэння.

Страціць дасягнутае лёгка, дасягнуць страчанага - не, асабліва, калі гэта датычыцца малочнай жывёлагадоўлі. На маёй памяці той час, калі ´Саўгас Кісялевічы´ славіўся найвышэйшымі ў раёне надоямі малака на карову, бездакорнай якасцю рэалізуемай прадукцыі. Пасля не адзін і нават не пяць год (за гэтую пару змянілася некалькі кіраўнікоў) ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ было ў ліку гаспадарак-аўтсайдараў па вытворчасці малака. Было. Бо на працягу апошняга году сітуацыя стала мяняцца. І хоць надоі тут, як адзначаюць у райсельгасхарчы, пакуль далёкія ад патэнцыйна магчымых, - рост дастаткова прыкметны. На той жа МТФ пас. Юбілейны (адзін з двух малочна-таварных аб´ектаў ААТ) сярэдні ўдой малака на карову (дадзеныя па стане на 4 студзеня) складае 10,2 кг, што на 3,7 кг болей за папярэдні год.

Малочная вытворчасць ААТ ´Саўгас Кісялевічы´: праблемы і шляхі іх вырашэння.

Сам жа Валерый Сяргейчык, дырэктар сельгаспрадпрыемства, на запытанне, як абстаяць малочныя справы, адказвае: ´кепска´. Тлумачыць гэта тым, што гаспадарцы, каб дасягнуць самадастатковасці, варта даіць як мінімум удвая болей.

- У дзень сёння прадаем 4 тоны з гакам малака, а трэба б 8-9 тон, - кажа Валерый Аляксандравіч. - Шлях да нарошчвання аб´ёмаў вытворчасці бачны. Але гэта, як параўнаць з тунэлем - святло ў канцы ёсць, ды дайсці дарога няблізкая. Сёння нам, каб ´ірвануць´ па малаку, не хапае нецеляў, цялушак. Матачнае пагалоўе як бы і ёсць, але патрабуецца яго абнаўленне - павелічэнне прадукцыйнасці статку. Таму стаўку зрабілі на вырошчванне маладняку - выгадаваць за 16-18 месяцаў цялушку, асемяніць, атрымаць ад яе цяляці і затым малако. Даручылі гэта найбольш добрасумленным працаўнікам - вынікі і ва ўзроставай групе 0-3 месяцы, і групе 3-6 месяцаў маем хоць не выбітныя, але нядрэнныя. Групу маладняку 6-12 месяцаў з-за адсутнасці даглядчыка паставілі ў прасторны кароўнік з механізаванай раздачай корму - цяляты выйгралі ад гэтага. Мы добра ўсведамляем, што калі цяпер з задачай па аднаўленні статку не справімся - працягласць тунэлю яшчэ павялічыцца, чаканая перспектыва аддаліцца, таму трэба вельмі старацца. Між тым адзначу, што на працягу паўтара года гаспадарка ні аднаго дня па малаку не ´змінусавала´ ў параўнанні да папярэдняга. Па выніках 2020 года прыкладна на 36% надаілі болей, чым у 2019-м. Але ж пры гэтым разумеем, што высокі працэнт росту не значыць высокія надоі. Яны нізкія. Нам абавязкова трэба павялічыць прадукцыйнасць дойнага статку і выйсці на 5 тысяч кг на карову па годзе. Задача ж на бліжэйшы час - дасягнуць дзённай рэалізацыі малака ў пяць тон. Разлічваем, што да канца студзеня ажыццявіць яе атрымаецца, рэзервы ёсць.

Валерый Сяргейчык паказвае фотаілюстрацыю рагулі сіментальскай пароды (з цяляткамі - сімпатычнымі белагаловікамі мы пазнаёміліся ўвачавідку)


Малочная вытворчасць ААТ ´Саўгас Кісялевічы´: праблемы і шляхі іх вырашэння.Ніна Бычкова - жывёлавод МТФ пас. Юбілейны з болей чым 30-гадовым стажам у гаспадарцы. Першыя дванаццаць адпрацавала за даярку, была ´пяцітысячніцай´. Цяпер на яе доглядзе - маладняк ад 3 да 6 месяцаў. Цяляткі выглядаюць укормленымі, чыстымі, з даглядчыцай ´на ты´ - спрабуюць пагуляць-патузаць. За добрасумленную працу Ніна Іванаўна неаднойчы ўдастойвалася ўзнагарод
Малочная вытворчасць ААТ ´Саўгас Кісялевічы´: праблемы і шляхі іх вырашэння.Валянціна Храмовіч, жывёлавод. Яе фронт работ на малочна-таварнай ферме, бадай, самы адказны. Ад таго, які догляд атрымае цяляці на старце (ад 0 да 3 месяцаў), напрамую залежыць прадукцыйнасць будучай рагулі
Малочная вытворчасць ААТ ´Саўгас Кісялевічы´: праблемы і шляхі іх вырашэння.

Загадчык МТФ пас. Юбілейны Міхаіл Сяргейчык з гатоўнасцю расказвае, які корм прапаноўваюць на ферме жывёле розных узростаў

Дарэчы, з нядаўняга часу ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - адзінай у раёне гаспадарцы, сталі разводзіць сіментальскую пароду буйной рагатай жывёлы, якую вызначае аптымальнае спалучэнне малочнай і мясной вытворчасці. З высокай прадуктыўнасцю рагуль гэтай пароды ў гаспадарцы таксама звязваюць нарошчванне аб´ёмаў малака.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by