У гаспадарках рыхтуюцца да новай пасяўной.

Не застаюцца без работы механізатары. Асноўная іх частка занята рамонтнымі работамі - падрыхтоўкай тэхнікі да новага сельскагаспадарчага сезону. Іншыя - гэтаму садзейнічае нетрадыцыйнае для зімы надвор´е - вывазкай на палі, унясеннем у глебу арганічных угнаенняў.

З плану 270 тысяч тон, якія патрабуюцца раёну пад веснавую сяўбу, на гэтую пару вывезена 137 тысяч тон, унесена ў глебу 21 тысяча тон. У радзе гаспадарак, у залежнасці ад умоў надвор´я, вядуцца таксама ворыўныя работы.

Сярод іншых падрыхтоўчых да вясны работ - ачыстка насення збажыны і зернебабовых раслін. Гэтая работа, як паведамілі ў райсельгасхарчы, - у стадыі завяршэння. Дачысціць насенне засталося Бабруйскаму ААТ ´Аграмашсэрвіс´ і ў СВК ´Гігант´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by