Лепшы студатрад - з Ленінскага ВПК.

Лепшым студэнцкім атрадам па выніках раённага конкурсу ´Працоўны семестр-2020´ прызнаны экалагічны атрад, сфарміраваны на базе Ленінскага ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´, які працаваў у Мірадзінскім лясніцтве ДЛГУ ´Бабруйскі лясгас´- адпаведнае рашэнне ў снежні прыняло журы конкурсу пад старшынствам Таццяны Варанко, намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама.

Таксама былі падведзены вынікі ў іншых намінацыях.

Так, лепшым аздараўленчым лагерам працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем прызнаны аздараўленчы лагер на базе Бортнікаўскага ВПК яслі-сад-СШ. Лепшым камандзірам студатрада - Карына Жандарава, лідар студэнцкага экалагічнага атрада імя Героя Савецкага Саюза Аркадзя Карпавіча Шмыгуна. Лепшым камандзірам аздараўленчага лагера працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем стаў Даніла Масяйчук - камандзір аздараўленчага лагера, створанага на базе Бортнікаўскага ВПК.

Лепшы студатрад - з Ленінскага ВПК.

Лепшым наймальнікам працоўнага семестру-2020 прызнаны ДЛГУ ´Бабруйскі лясгас´ (дырэктар Андрэй Мікалаевіч Цвірко).

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by