Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята.

Сёння ў госці да выхаванцаў дзіцячага прытулку Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі ´Нашы дзеці´, завіталі спонсары і сябры. Адказныя работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, прадстаўнікі раённай і гарадской заканадаўчай улады, Следчага камітэту, прафсаюзаў, духавенства ды іншых структур павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і Калядамі, парадавалі маленькіх, але ўжо ´закранутых´ бядой дзяцей заўжды чаканымі падарункамі, пажадалі ім цудоўнага настрою і радасных падзей.

- Ведайце, дзеці, што вам будаваць нашу краіну ў будучым. А для гэтага прыдзецца моцна папрацаваць - вучыцца. Ужо цяпер набірайцеся ведаў, выхоўвайце ў сабе адказнасць, смеласць, павагу да людзей, да родных, любоў да Радзімы. Вельмі хачу, каб вы былі здаровымі, каб у кожнага з вас здзейснілася запаветная мара, - адзначыў кіраўнік раёна і ўручыў калектыву ўстановы сертыфікат на надворнае гульнёвае абсталяванне, дзецям - цукеркавыя наборы.

Цацкі, салодкасці, неабходнае для побыту і развіцця, цудоўную навагоднюю казку-відовішча атрымалі выхаванцы ў падарунак ад іншых гасцей урачыстасці. Усе разам прысутныя зладзілі дзецям сапраўднае свята. І калі на такое будуць здольныя і іх бацькі, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі, па словах загадчыцы прытулка Алы Сідаравай, стануць самымі шчаслівымі.

Падрабязнасці чытайцеў наступным нумары ´раёнкі´, а зараз паглядзіце наш фотарэпартаж.

Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята. Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята. Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята. Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята. Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята. Для дзяцей-сірот Міхалёўскага прытулку наладзілі навагодняе свята.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by