Падведзены вынікі конкурсу мехдвароў

Традыцыйна ў канцы лістапада ў раёне падвялі вынікі штогадовага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы гаспадарак да работы ў зімовых умовах.

Раённая камісія з прадстаўнікоў інжынернай і агранамічнай служб райвыканкама ў гэтых мэтах зрабіла агляд мехдвароў, дала ацэнку іх стану, пастаноўцы тэхнікі на працяглае захаванне, падрыхтоўцы майстэрань да работы ў зімовых умовах, выкананню санітарных патрабаванняў да іх.

Па выніках агляду першае месца ў конкурсе машынных двароў прысуджана сёлета філіялу ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´, другое - філіялу ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, трэцяе - ААТ ´Міхалёўская Ніва´.

У якасці заахвочвання гаспадаркі-пераможцы атрымалі грашовыя прэміі.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by