Завяршаюцца работы на палях.

У сельгасарганізацыях працягваюць падымаць зябліва. Перапынак быў зроблены пакуль толькі на дзень, калі тэрмометр апусціўся ніжэй адзнакі -5 0С.

Такім чынам у раёне, па стане на ўчарашнюю раніцу (дадзеныя райсельгасхарчу), восеньскім ворывам было ахоплена 8 824 гектары або 78% ад запланаваных плошчаў. У філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ дадзены від работ завершаны. Набліжаюцца да завяршэння ў СВК ´Гігант´ (95%) і ААТ ´Неўскі-Агра´ - 90%, у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 80%. Меней астатніх зябліва паднята ў ААТ ´Аграмашсэрвіс´ - 45% ад плану, праўда, за апошні тыдзень-два паказчык прыкметна падвысіўся.

Акрамя таго, у гаспадарках займаюцца вапнаваннем глебы, вывазкай на палі і ўнясеннем у глебу арганічных угнаенняў. Апошніх патрабуецца 300 тысяч тон, з іх вывезена на палі крыху болей за трэць.

У ААТ ´Неўскі-Агра´, акрамя іншага, праводзяць мерапрыемствы па доглядзе сада - займаюцца абрэзкай і падкормкай дрэўцаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by