Працягваецца раённы этап рэспубліканскай алімпіяды.

28-29 лістапада на базе Міхалёўскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ юнакі і дзяўчаты (24 школьнікі) дэманстравалі свае веды па вучэбных прадметах ´Біялогія´, ´Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца´, ´Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца´, ´Матэматыка´ і ´Англійская мова´.

Абсалютнае веданне прадмета ´Матэматыка´ (дыплом 1-й ступені) пацвердзіў васьмікласнік Павел Барысёнак з Брожскай СШ (настаўнік В.Р. Ёшчык). Ганна Гарбачэўская (9 клас) з Каменскай СШ адзначана дыпломам 3-й ступені па прадмеце (настаўнік Л.В. Зябкіна).

Па прадмеце ´Біялогія´ ўладальніцай дыплома 3-й ступені стала вучаніца 10-га класа Цялушскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ Лізавета Вавула (настаўнік Н.В. Маліноўская).

Выпускніца Варатынскай СШ Паліна Букіна адзначана дыпломам 2-й ступені па вучэбным прадмеце ´Працоўнае навучанне. Абслугоўваючая праца´ (настаўнік В.А. Счасновіч), дыпломам 3-й ступені па гэтым жа прадмеце - Дзіяна Тарасевіч, вучаніца 10-га класа Міхалёўскага ВПК ´Дз/сад-СШ´ (настаўнік Н.М. Катковіч).

Найлепшыя веды па прадмеце ´Англійская мова´ (дыплом 2-й ступені) прадэманстравала выпускніца Гарбацэвіцкай СШ Лізавета Падаляк (настаўнік А.А. Байко). Дыпломаў 3-й ступені ўдастоены 11-класніцы Туголіцкай СШ Лізавета Зайцава і Ганна Рабава (настаўнік А.І. Філіпчык).

Нашы віншаванні пераможцам!

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

иcтoчник: www.tribunapracy.by