Традыцыі. Рамёствы. Майстры.

У межах працы клуба ´Беларускія традыцыі´ для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА ´Сацыяльна-педагагічны центр Ленінскага раёна г. Бабруйска´ у ГБ №8 імя Е. Полацкай адбылася гадзіна беларусазнаўства ´Традыцыі. Рамёствы. Майстры´.

Дзеці пазнаёміліся з жыццём, побытам беларусаў мінулых стагоддзяў, самабытнымі народнымі традыцыямі, рамёствамі і культурай. Даведаліся, якімі рамёствамі займаліся беларусы ў мінулыя гады, якія з іх захаваліся да нашых дзён і пазнаёміліся з дапамогай серыі кніг ´Энцыклапедыя народнага майстра´ з беларускімі і бабруйскімі майстрамі, носьбітамі народнай спадчыны. Дзеці з цікавасцю і інтарэсам разглядзелі створаныя самабытнымі майстрамі прадметы быту і прылады працы мінулага стагоддзя, прадстаўленыя на экспазіцыі ´Скарбы бабулінай хаты´.

Традыцыі. Рамёствы. Майстры. Традыцыі. Рамёствы. Майстры. Традыцыі. Рамёствы. Майстры. Традыцыі. Рамёствы. Майстры.

иcтoчник: bobruisk-library.by