Пра наш радавод, пра твой і мой род.

На пэўным этапе жыцця мы маем розныя каштоўнасці. Але ж з цягам часу разумееш, што самае галоўнае ў жыцці - гэта нашы родныя людзі, наша сям´я і дабрабыт кожнага з яе членаў. Прасцей кажучы - сям´я займае ў нашым жыцці адно з першых месцаў, і няма нічога даражэй і больш значнага за сям´ю. Так 12 лістапада для дзяцей з ДУА ´Яслі сада №18 г. Бабруйска´ прайшла моўна-дыдактычная гульня ´Пра наш радавод, пра твой і мой род´. Мэтай мерапрыемства было данесці да дзяцей, што сям´я і родныя - самае каштоўнае у жыцці, што трэба ведаць і памятаць не толькі бацькоў, але і прадзедаў. Дзеці з задавальненнем спрабавалі перакласці на беларускую мову назвы членаў сям´і, прыдумвалі азначэнні да сваіх родных у гульні ´Самыя лепшыя´. Пагутарылі аб тым, што трэба з маленства дапамагаць родным, паважаць старэйшых. Пасля гэтага дашкольнікі замацавалі веды з дапамогай гульні ´Размеркаванне працы´. На прыканцы занятка бібліятэкар чытала вершы беларускіх аўтараў пра сям´ю.

иcтoчник: bobruisk-library.by