Пра надвор´е.

13 лістапада ў народным календары Андрэй. У некаторых раёнах лічыцца апошнім днём восені. Таксама адзначалася свята рыбака. Казалі: ´Не накорміць зямля - накорміць вада´. Святкавалі ў гэты дзень і паляўнічыя. Казалi: ´На Андрэя заяц даражэйшы за каня´. А яшчэ прыкмячалі: вецер працяглы час дзьмуў у адным кірунку, а потым змяніўся на зваротны - да сырога надвор´я.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Бабруйску ў 1993 годзе - больш за 19 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Пінску ў 2019-м - 16 з паловай градусаў цяпла.

иcтoчник: www.tvr.by