Куды зніклі яйкі вішнёўскай птушкафабрыкі?

Некаторыя з нашых чытачоў-бабруйчан заўважылі перабоі ў рабоце гандлёвых кропак ЗАТ ´Птушкафабрыка Вішнёўка´ (у прыватнасці, не працуе павільён па вул. Савецкай, раён пл. Перамогі). Прызвычаіўшыся да прадукцыі дадзенага вытворцы, людзі цікавяцца, чым выклікана такая сітуацыя і калі будзе адноўлены гандаль вішнёўскім яйкам.

Пераадрасаваўшы пытанні кіраўніцтву прадпрыемства, рэдакцыя даведалася, што на тэрыторыі раёна (фірмовы магазін у в. Вішнёўка) яйка ў продажы, як і раней, маецца. У планавым рэжыме прадукцыя адгружаецца ва ўстановы сацыяльнай сферы: бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, выконваюцца дамоўленасці на пастаўку яйка з іншымі арганізацыямі. Часова прыпыпены гандаль у горадзе праз тыдзень-два будзе адноўлены.

Куды зніклі яйкі вішнёўскай птушкафабрыкі? Куды зніклі яйкі вішнёўскай птушкафабрыкі?

- Трэба разумець, што тэхналогія вырошчвання птушак патрабуе пастаяннага абнаўлення пагалоўя, - адзначыла намеснік дырэктара Надзея Вяроўкіна. - Калі звычайна пасадку куранят ажыццяўляем у маі-чэрвені, то сёлета, з-за збоеў у рабоце пастаўшчыка куранят, пасадка апошніх амаль на месяц была затрымана. Таму як толькі маладняк пачне несціся - а гэта максімум два тыдні - яйка пойдзе таксама і ў гандаль.

´Птушкафабрыка Вішнёўка´, як нам паведамілі, пастаянна нарошчвае вытворчасць прадукцыі. Агульнае пагалоўе на сёння - звыш 400 тысяч. 2 птушнікі скора пачнуць несціся, у кожным - па 85 тыс. маладняку.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by