Паслугі лазні ў раёне: дзе, як, колькі каштуе.

За адказам на гэтыя пытанні мы звярнуліся да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Пракопчык. З яе слоў дазналіся, што ў раёне 3394 лазні, з якіх пераважная частка (3373) у прыватнікаў, і 38 душавых. У тым ліку 14 лазняў маецца ў 13 аграсядзібах, адна - грамадская лазня п. Глуша - на балансе УКП ´Жылкамгас´.

Глушанская лазня (разлічана на 25 памывачных месцаў) хоць і абслугоўвае жыхароў не толькі дадзенага пасёлка, але і вёсак Глуша, Двор Глуша, Дойнічава, Масты, Кіслоўшчына, Пасека, Трусаўшчына, Ленінцы, Рымаўцы, Палошкава (1614 чалавек) - далёка не рэнтабельная. Пры вытворчай магутнасці 5300 чал./памыўкі у год яе фактычная загрузка за мінулы год склала 1337 чал./памыўкі або 25,2%. Фактычная загрузка лазні за 9 месяцаў бягучага года - 757 чал./памыўкі ці 19,4%. Пры гэтым, у 2018 годзе быў выкананы цякучы рамонт лазні, яна адпавядае сучасным патрабаванням і запытам наведвальнікаў. На базе аб´екта аказваюцца паслугі парыкмахера. Каб знізіць выдаткі на ўтрыманне, лазня функцыянуе 1 раз на тыдзень. Цана адной памыўкі - 4,7 руб.

Рамантуюцца, пры неабходнасці, лазні і ў аграсядзібах. На сёння ўзаемасувязь паміж прыватным бізнесам і раённым выканаўчым камітэтам у часці аказання паслуг лазні і душавых насельніцтву наладжана. Апошнія за вызначаную плату гатовы аказаць і аказваюць вяскоўцам на аб´ектах агратурызму, якіх у раёне нямала, у прыватнасці - аграсядзібы ´Ізабэла´ і ´Ранчо´ ў аг. Леніна, ´У Шчаткава´ - у аднайменным населеным пункце, ´Тры ільвы´ - у в. Сычкава, ´Воля´ - у в. Лысая Горка, ´У Пятровіча´ - у Новай Шараеўшчыне, ´Адпачынак плюс´ у Вішнёўцы, сядзіба ´Церамок´ ў аг. Міхалёва, ´Спадчына´ - у Глушы, ´Тихий омут´ - у в. Дойнічава. Зрэшты, прыватным бізнесам прадугледжаны прэферэнцыі ў частцы аказання дадатковых бясплатных паслуг наведвальнікам (саўна, басейн, кухня, пакоі адпачынку і г.д.). Таксама для памыўкі сяльчанамі - работнікамі сельгасвытворчасці, выкарыстоўваюцца лазні сельгасаб´ектаў.

- Зацікаўленымі службамі раёна рэгулярна праводзяцца санітарна-эпідэміялагічныя і пажарныя маніторынгі стану лазняў, іх вынікі абмяркоўваюцца на рабочых планёрках у намесніка старшыні райвыканкама штоквартальна. Інфармацыя аб паслугах лазняў даводзіцца да вяскоўцаў падчас правядзення пашыраных сходаў з насельніцтвам і дзён інфармавання, - адзначыла Ірына Пракопчык.

Як ужо было сказана, - амаль у паловы з болей чым 8 тысячы хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні, і ´банны дзень´ сяльчане ладзяць не выходзячы з двара.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by