Ёсць першая тысяча!

Напрыканцы мінулага тыдня ў раёне прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. На гэты час у дадзеную работу ўключыліся практычна ўсе сельгасарганізацыі, і першая тысяча тон (1016 т) ужо сабрана.

- Зерне ў гаспадарках здрабняюць і, прымяняючы тэхналогіі, закладваюць на захаванне, каб у наступным выкарыстоўваць на корм жывёле. Таксама будуць сушыць і пастаўляць на Бабруйскі КХП, - адзначыў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі.

Пад кукурузу на зерне ў раёне занята болей за 3 тысячы гектараў, убрана 167 га.

Сярод іншых асноўных работ на палях - капанне бульбы (у стадыі завяршэння), цукровых буракоў (у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ заканчваюць, у ААТ ´Неўскі-Агра´ - у разгары).

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by