´Табе, мая родная... ´.

´Табе, мая родная... ´

... Пад такой назвай у Кавалёўскім сельскім Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства да Дня маці, падрыхтаванае культурнымі работнікамі сумесна з мясцовай бібліятэкай.

Кранальнае да глыбіні душы яно было напоўнена цёплымі словамі падзякі за падоранае жыццё, віншаваннямі і пажаданнямі, усмешкамі каханых дзетак і кветкамі для тых, каго мы з пяшчотай называем ´Мама´.

Канцэртную праграму адкрылі вядучыя Марыя Цыганкова і Аляксандра Мельнічонак выдатным вершам ´Мама анёл´. Па словах бібліятэкара бібліятэкі аграгарадка Алены Казусёнак, бязмежнай любоўю, цяплом і ўдзячнасцю былі напоўнены іншыя нумары мастацкай самадзейнасці. Са слязамі на вачах госці слухалі верш пра сэрца маці ў выкананні Алены Сямёнаўны Аўдзевіч. Атмасфера дабра і святла панавала ў зале на працягу ўсяго свята. У глядзельнай зале ДК была арганізавана кніжная выстава ´Усё пачынаецца з мамы´.

´Табе, мая родная... ´. ´Табе, мая родная... ´. ´Табе, мая родная... ´. ´Табе, мая родная... ´. ´Табе, мая родная... ´. ´Табе, мая родная... ´.

Ул. інф. Фота з архіву Кавалёўскага СДК.

иcтoчник: www.tribunapracy.by