Уборачныя работы працягваюцца.

Сёння-заўтра раён прыступіць да пробнай уборкі кукурузы на зерне - на гэтыя мэты заняты 3 370 гектараў плошчаў. Пакуль жа вядуцца традыцыйныя для пары капанне бульбы і цукровых буракоў, нарыхтоўка кукурузнага сіласу, у стадыі завяршэння - сяўба азімай збажыны.

Як сведчаць дадзеныя райсельгасхарчу, па стане на раніцу ўчарашняга дня бульба выкапана на плошчы 428 гектараў (пасаджана 548 га). У СВК ´Гігант´ (асноўны вытворца бульбы ў раёне) з 400 гектараў выкапаны 350 га пры сярэдняй ураджайнасці клубняў 295

ц/га. Паказчык ураджайнасці ў цэлым па раёне - 280 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 350 гектараў, што крыху болей за палову ад неабходнага (630 га). Сярэдняя ўраджайнасць працягвае ўтрымлівацца на планцы 330 ц/га з перавагай у бок ААТ ´Неўскі-Агра´ - 350 ц/га (ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 310 ц/га).

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас - усяго ў раёне ўбрана

4 800 гектараў, або 90% плошчаў. У філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ і філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ дадзены від работ завяршылі. У цэлым нарыхтавана 70 000 тон сіласу, што з улікам працягу кампаніі і леташніх запасаў дазволіць дасягнуць неабходных аб´ёмаў гэтага травянога корму.

Працягваецца таксама сяўба азімай збажыны - пасеяна, у цэлым па раёне, 80% ад задання. У радзе гаспадарак: філіяле ´Харчавік-Агра´, ААТ ´Саўгас Кісялевічы´, СВК ´Гігант´ сяўба завершана. У філіяле ´Варатынь´ набліжаюцца да завяршэння - пасеяна 90% ад задання. Горш астатніх справы абстаяць у ААТ ´Аграмашсэрвіс´ - пасеяна меней за палову плошчаў. Аднак праблема з энерганасычанымі трактарамі (меліся паломкі) вырашана, і сітуацыя павінна выправіцца.

Варта адзначыць і тое, што дзяржзаказ на зерне раёнам цалкам выкананы. Апошнім паставілі 140 тон грэчкі - культуру вырошчвалі ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, ´Аграмашсэрвіс´ і ´Неўскі-Агра´.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

иcтoчник: www.tribunapracy.by