Палявыя работы працягваюцца.

Сярод асноўных на гэтую пару - уборка кукурузы на сілас, капанне бульбы і цукровых буракоў, сяўба азімай збажыны, падрыхтоўка да ўборкі кукурузы на зерне.

Да апошняга, у асноўным, у раёне гатовы, замінка - за надвор´ем.

Кукурузнага сіласу, па дадзеных райсельгасхарчу на ўчарашнюю раніцу, нарыхтавана болей за 63 з паловай тысячы тон пры заданні 132 тысячы.

Працягваецца капанне бульбы. Выкапана 394 гектары (ўсяго пасаджана 548 га) пры сярэдняй ураджайнасці 270 ц/га, у СВК ´Гігант´, чые бульбяныя палі складаюць аснову раённага клінка, - 280 ц/га.

У ААТ ´Міхалёўская Ніва´ і ´Неўскі-Агра´ ўбіраюць цукровыя буракі. Караняплоды выкапаны на плошчы 272 гектары (пасаджана 630). Ураджайнасць у разрэзе гаспадарак некалькі розніцца: у міхалёўцаў - 310 ц/га, у ´Неўскі-Агра´ - 370 ц/га.

Упэўненымі тэмпамі вядзецца сяўба азімай збажыны. Па апошніх дадзеных, пасеяна 7 000 гектараў пры заданні 10 600 га.

Таксама ў гаспадарках праводзяць вапнаванне кіслай глебы. Тэхніку, у тым ліку зернеўборачныя камбайны, якія не будуць задзейнічаны на далейшых уборачных работах, рыхтуюць да пастаноўкі на працяглае захаванне.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

иcтoчник: www.tribunapracy.by