3 кастрычніка ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´.

Вось ужо адзінаццаты раз у жывапісным мястэчку на бабруйскай зямлі свята сабрала таленавітых майстроў, творчыя калектывы са ўсяго Прыбярэзінскага края. Гэта самы значны народны фестываль на Бабруйшчыне, які аб´ядноўвае ў сабе ўсю жанравую палітру народнага мастацтва.

Сёлета на ´хутарок´ завіталі не толькі глушанцы, але і жыхары з суседніх вёсак, майстры і калектывы з Магілёўскага, Хоцімскага, Глускага, Клічаўскага, Слаўгарадскага, Асіповіцкага раёнаў, а таксама Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, каб у чарговы раз пазнаёміць прысутных з нацыянальнымі традыцыямі сваёй малой радзімы. Тут можна было палюбавацца мастацкай керамікай і вырабамі з саломкі, упрыгожваннямі са скуры, разьбой па дрэве і размаляванымі дошкамі, арыгінальнай вышыўкай і тканымі ўручную паясамі і шмат чым іншым.

3 кастрычніка ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´. 3 кастрычніка ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´. 3 кастрычніка ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´. 3 кастрычніка ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´. 3 кастрычніка ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´. 3 кастрычніка ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by