Прызыў-2020.

У ваенкамаце працавала чарговая камісія

Болей за 40 юнакоў з нашага раёна будуць прызваны ў восеньскую прызыўную кампанію на службу ў войска. У цэлым жа па Бабруйшчыне форму навабранца збіраюцца прымераць на сябе каля 300 маладых людзей. Па словах ваеннага камісара г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Аляксея Беразоўскага, прызыўнікі будуць накіраваны ў розныя воінскія часці і фарміраванні краіны.

Усе хлопцы, якія прыйшлі, спадабаліся сур´ёзным падыходам да службы. Будуць несці яе ў асноўным у памежных войсках і Міністэрства ўнутраных спраў. Маладыя людзі ідуць служыць з жаданнем. Адзін з прызыўнікоў спачатку адвучыцца ў ДАСААФ, каб у маі пайсці ў распараджнне Ўзброеных Сіл падрыхтаваным спецыялістам, - адзначыў ён.

Адпраўкі да месца службы (у асноўным гэта г. Барысаў, 72-гі гвардзейскі аб´яднаны вучэбны цэнтр) пачнуцца, як было адзначана, у другой дэкадзе лістапада.

Некаторыя з маладых людзей, хто ў гэты дзень прыйшоў на камісію, расказалі пра сябе і свае адносіны да службы ў войску:

Сяргей Бабкоў, в. Бірча:

Прызыў-2020.

- Працую ў Магілёве, скончыў там жа электратэхнічны каледж.

На камісіі мне прапанавалі службу ў памежных войсках. Я ж лепей хацеў бы ў МУС. Чаму? Каб пасля, магчыма, застацца працаваць у органах. Быць чэсным, добрасумленным супрацоўнікам, несці службу на карысць свайму народу.

Станіслаў Хахлоў, в. Пад´ясенка:

Прызыў-2020.

- Пасля 11 класаў паступіў у навучальную ўстанову. Але затым - так склаліся сямейныя абставіны - забраў дакументы. На сённяшняй камісіі мне прапанавалі спачатку скончыць школу ДАСААФ, набыць прафесію вадзіцеля, а ўжо пасля праходзіць воінскую службу. Гэта мяне задавальняе, так і сам планаваў: вадзіцельская спецыяльнасць лішняй не будзе.

Канстанцін Міхлюк, в. Брожа:

Прызыў-2020.

- Скончыў БДУІР - спецыяльнасць ´Штучны інтэлект´, а таксама магістратуру па спецыяльнасці ´Апрацоўка вялікіх аб´ёмаў інфармацыі´. Разлічваў на ІТ-роту, але мяне накіравалі ў памежныя войскі. Я ў прынцыпе не супраць: спадзяюся, што мае веды спатрэбяцца і там. Прызыў у войска шокам не стаў, да гэтага быў гатовы - трэба, значыць, трэба, буду служыць. З сябрамі тэму службы не абмяркоўваў, не было нагоды. Адслужу, пагляджу, як там, і ўжо сам пасля буду расказваць (смяецца), будзем параўноўваць, як каму служылася.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by