Убіраем, сеем, звозім.

У раёне праводзіцца ўвесь комплекс восеньскіх палявых работ, у прыватнасці, уборка ўраджаю і сяўба азімых.

Па стане на раніцу ўчарашняга дня (дадзеныя райсельгасхарчу) кукуруза на сілас убрана на плошчы 2 928 гектараў, што складае 62 працэнты ад плану. Уборка на зерне пакуль не вядзецца.

Бульба выкапана на плошчы 184 гектары (усяго пасаджана 544 га), сярэдняя ўраджайнасць клубняў - 330 ц/га.

У ААТ ´Міхалёўская Ніва´ працягваюць убіраць цукровыя буракі (убрана 114 гектараў з 330 га занятых пад культуру, сярэдняя ўраджайнасць - 320 ц/га).

У стадыі завяршэння ўборка грэчкі - з 165 гектараў убрана 131. Намалочана 205 тон пры сярэдняй ураджайнасці 17 ц/га. Вырошчвалі гэтую культуру сёлета ў ААТ ´Неўскі-Агра´, ´Аграмашсэрвіс´ і ´Агракамбінат Бабруйскі´.

І, вядома ж, працягваецца сяўба азімых, у яе уключаны ўсе сельгасарганізацыі. На гэтую пару ў раёне пасеяна 4 000 гектараў з 10 600 запланаваных.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by