Прайшла сустрэча з прафсаюзным актывам.

Сустрэча актыву Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу са старшынямі рэспубліканскага і Магілёўскага абласнога галіновых камітэтаў - Васілём Хвацікам і Генадзем Чорным, прайшла 17 верасня на базе ААТ ´Бабруйскі КХП´.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі сітуацыю ў краіне. Шмат увагі надалі выкананню калектыўных дагавораў у арганізацыях. Пры гэтым, была звернута ўвага, што інтарэсы, якія адлюстраваны ў калектыўным дагаворы, могуць быць рэалізаваны пры ўмове абавязковага выканання бакамі ўсіх умоў і абавязацельстваў дадзенага прававога акта.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву райкама прафсаюза работнікаў АПК.

иcтoчник: www.tribunapracy.by