У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць салодкія караняплоды.

Цукровыя буракі на Бабруйшчыне вырошчваюць у двух сельгасарганізацых - адкрытых акцыянерных таварыствах ´Неўскі-Агра´ і ´Міхалёўская Ніва´. Агулам раёну сёлета трэба ўбраць 630 гектараў, у тым ліку 330 - міхалёўцам. І вось ужо колькі дзён як у гаспадарцы заняты гэтай справай.

Зрэшты, караняплоды працягваюць расці, таму тым, хто наважыўся на раннюю ўборку, у чым зацікаўлены перапрацоўшчыкі, прапануюцца надбаўкі да закупачнай цаны.

Буракі ў гаспадарцы ўбіраюць уласным холмерам. Працуе на тэхніцы вопытны ў гэтай справе механізатар Уладзімір Міхайлавіч Юшкевіч з памочнікам Мікалаем Дзмітрыевічам Шынкарэнка.

У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць салодкія караняплоды.

Уладзімір Міхайлавіч Юшкевіч з памочнікам Мікалаем Дзмітрыевічам Шынкарэнка

У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць салодкія караняплоды.

Накапаныя караняплоды асабліва не залежваюцца. Часова складзіруюцца тут жа на полі ў бурты. Адтуль, пры дапамозе пагрузчыка, якім кіруе Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч, перапраўляюцца ў кузавы МАЗаў ад перапрацоўшчыка для дастаўкі на Слуцкі цукроварафінадны камбінат.

У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць салодкія караняплоды.

Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч

- Пад гэтую культуру ў нас адведзена 5 палёў. Буракі патрабуюць сур´ёзнага догляду - неаднаразовыя падкормкі, апрацоўкі ад пустазелля, таму, вядома ж, чакаем і аддачы. Пакуль убіраем першае поле, сярэдняя ўраджайнасць на ім 330 ц/га. Лічу, нядрэнна, - падзялілася ў сераду намеснік дырэктара ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Алена Пацыенка.

У ´Міхалёўскай Ніве´ ўбіраюць салодкія караняплоды.

У мінулым годзе ў гаспадарцы ў сярэднім з гектара ўзялі па 283 цэнтнеры, выручылі за караняплоды 591 тысячу рублёў. Таму сёлетняя ўраджайнасць, калі застанецца на цяперашнім узроўні, не дазволіць знізіць выручку, нягледзячы на зніжэнне ў гэтым годзе закупачнай цаны на цукровыя буракі, што абумоўлена перавытворчасцю цукру ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by