´У цэнтры ўвагі - дзеці´. Вынік. Бабруйскі раён.

З 1 па 10 верасня на Бабруйшчыне праходзіў другі этап рэспубліканскай акцыі ´У цэнтры ўвагі - дзеці´. Асноўны акцэнт-установы адукацыі. Работнікі МНС прынялі ўдзел у агульнашкольных лінейках. Правялі тэматычныя ўрокі бяспекі. Дзецям нагадалі пра магчымыя небяспекі дома, разам прагаварылі тэлефоны экстранных служб і правілы выкліку ратавальнікаў, замацавалі 5 крокаў выратавання. З работнікамі школ разабралі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і дзеянні пры пажары. У завяршэнні-агульнашкольныя навучальныя эвакуацыі.

Алена Крычко, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з

грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by