
Гэтая работа вядзецца ў гаспадарцы ад пачатку тыдня. Убіраюць культуру пакуль на зялёную падкормку жывёле ды на закладку сіласу ў траншэі. На гэтыя мэты было пасеяна 350 гектараў, больш за трэць з іх ужо ўбралі.
Сёння кукурузаўборачная тэхніка працавала ля в. Постраш. Кіраваў новенькім камбайнам - у рабоце другі сезон - Васіль Барысавіч Ткачоў. Адзін за адным да камбайна пад´язджалі МАЗы і трактар з прычэпам - перавозілі зялёную масу да сіласнай траншэі ля малочна-таварнага комплекса в. Акцябр.

Васіль Барысавіч Ткачоў
Трамбоўка зялёнай масы - справа надзвычай адказная. Ад прафесійнага майстэрства і яшчэ болей - сумленнасці трактарыста нашмат залежыць якасць будучага корму, а значыць, надоі і прывагі - заробак калектыву. У ´Неўскім-Агра´ гэта работа даручана Юрыю Віктаравічу Лысенка (яго і засталі за работай) і Сяргею Іванавічу Руштэйка, які зменіць напарніка увечары, каб не спыняць працэсу трамбоўкі і ўначы, як таго патрабуе тэхналогія.



Там жа ля Пострашы, непадалёк ад камбайна, шпарка ´бегаў´ трактар з плугамі пад кіраваннем Сяргея Анатольевіча Кафідава. Задача механізатара - падрыхтаваць кукурузную пожню пад сяўбу азімай збажыны.
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by