На Бабруйшчыне вядзецца ўвесь комплекс характэрных для гэтай пары сельгасработ.

У гаспадарках, дзе сеялі грэчку і проса, у прыватнасці ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, ´Аграмашсэрвіс´ - займаюцца іх уборкай.

У радзе сельгаспрадпрыемстваў прыступілі да занатоўкі на зіму кукурузнага сіласу - на гэтыя мэты ў раёне трэба будзе ўбраць 4723 гектары плошчаў, яшчэ 2550 га кукурузных пасеваў будзе ўбрана на зерне.

Працягваецца восеньская пасяўная. Завяршыўшы з сяўбой азімага рапсу, у раёне дружна ўзяліся за азімую збажыну. Да гэтага віду сельгасработ прыступілі ў СВК ´Гігант´, адкрытых акцыянерных таварыствах ´Міхалёўская Ніва´, ´Агракамбінат Бабруйскі´, ´Неўскі-Агра´, філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік-АграСэрвіс´. Пад азімыя збожжавыя культуры ў раёне сёлета адвялі 10 600 гектараў плошчаў. Аб´ём работы немалы, выканаць яе патрабуецца, як паведамілі ў райсельгасхарчы, да канца верасня.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by