Прафсаюзы павіншавалі перадавікоў жніва.

Трэці тыдзень запар для райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пачаўся з узнагароджвання перадавікоў вытворчасці на ўборцы збажыны.

За тысячу і болей тон намалочанага і перавезенага зерня падарункі ад галіновага прафсаюза, падзяку за працу і пажаданні плёну ў далейшым атрымалі члены раённай арганізацыі: экіпаж зернеўборачнага камбайна БААТ ´Аграмашсэрвіс´ у складзе старшага камбайнера Алега Анатольевіча Сідаровіча і камбайнера Андрэя Пятровіча Шорнікава і экіпаж ААТ ´Неўскі-Агра´ - Віктар Міхайлавіч Шпак (на фота да матэрыялу) і Юрый Анатольевіч Аўрамчык. І першы, і другі экіпажы працуюць на айчынных камбайнах ´Палессе´.

Прафсаюзы павіншавалі перадавікоў жніва.

Алега Сідаровіча і Андрэя Шорнікава віншуюць Віктар Садоўскі і Надзея Дудаль

Шчырых слоў падзякі і пажаданняў здароўя і міру старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Міхайлаўна Дудаль і начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Уладзіміравіч Садоўскі выказалі ў гэты дзень таксама вадзіцелям-тысячнікам БААТ ´Аграмашсэрвіс´ Анатолю Аляксандравічу Рафалёнку і Юрыю Іванавічу Лішко.

Прафсаюзы павіншавалі перадавікоў жніва.Юрый Лішко
Прафсаюзы павіншавалі перадавікоў жніва.

Анатоль Рафалёнак

Зрэшты, сёлетняе жніво, дзякуючы добраму ўраджаю збажыны, - багатае на перадавікоў-тысячнікаў (ёсць і двухтысячнікі).

- З пачатку ўборачнай кампаніі падарункі толькі ад галіновага прафсаюза ўручаны 25 камбайнерам і 20 вадзіцелям, некаторым - хто намалаціў ці перавёз па дзве тысячы тон - уручаны двойчы, - адзначыла Надзея Дудаль. - І на гэтым ўвагу да ўборачнай кампаніі не страчваем: на палях застаюцца іншыя культуры, якія трэба ўбраць гэтак жа своечасова і якасна.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by