
Сёння педагогі раёна сабраліся на традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю. Яе тэмай сёлета стала ´Развіццё раённай сістэмы адукацыі: ад дзяржаўнай стратэгіі да педагагічных практык´.
Удзел у мерапрыемстве прынялі ветэраны педагагічнай працы, у якасці ганаровых гасцей прысутнічалі адказныя работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім.
Якіх вынікаў дасягнула раённая адукацыя ў папярэднім навучальным годзе, і якія асноўныя задачы пастаўлены перад настаўніцтвам у 2020-2021-ым - распавяла начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Стэльмак. Алеся Сяргееўна, а таксама Аляксандр Сухадольскі і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко ўручылі ўзнагароды калектывам і педагогам, чыя прафесійная дзейнасць дасягнула найлепшых вынікаў у розных накірунках, чый унёсак у падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да школы аказаўся найбольш відавочным. Узнагароды настаўнікі атрымалі і ад прафсаюзных арганізацый і грамадскіх аб´яднанняў.
Не абыйшлі ўвагай на ўрачыстасці маладых педагогаў, для каго дзень 1 верасня стане адлікам прафесійнай дзейнасці - іх у раённыя школы прыбыло 18 чалавек (для параўнання, у мінулым годзе 8).
З улікам таго што жнівеньская канферэнцыя - гэта найперш свята, для яе ўдзельнікаў была наладжана цудоўная канцэртная праграма.
Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы.






Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.
иcтoчник: www.tribunapracy.by