´Хутка-хутка новы год... ´ - навучальны.

´Хутка-хутка новы год... ´ - навучальны

Падрыхтоўка да навучальнага года ў раёне традыцыйна вядзецца па ўсіх накірунках. У той час як у школах абмяркоўваюць сцэнары ´першых званкоў´, у раённым аддзеле па адукацыі, спорту і турызму - жнівеньскую педагагічную канферэнцыю, а службы прафілактыкі заняты распрацоўкай графікаў першачарговых мерапрыемстваў па бяспечнай жыццядзейнасці вучняў, тыя разам з бацькамі - у пошуках школьнага адзення і абутку, спартыўнай формы, ранцаў, алоўкаў, ручак ды шэрагу іншых, неабходных для якаснага навучальнага працэсу дробязяў.

- Найчасцей у нас просяць сшыткі рознага аб´ёму: агульныя, паўагульныя, тоненькія, алоўкі каляровыя і простыя, ручкі, фламастары, клей, гумкі, лінейкі, ёсць ранцы для хлопчыкаў і дзяўчынак, - пералічвае канцылярскія прыналежнасці загадчыца магазіна аг. Кавалі Ніна Паўлаўна Дзятлоўская, стоячы ля палічкі з шыльдай ´Куток школьніка´.

Магазінаў, дзе маецца вучнёўская канцыляршчына, на тэрыторыі раёна 45, прапаноўваюць адпаведныя тавары і аўталаўкі. А вось за адзеннем і абуткам прыдзецца наведацца ў горад - у спецыялізаваныя магазіны ці на школьны базар, дзе ёсць магчымасць падабраць тавар і па цане, і па густу.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by