Раён нарошчвае аб´ёмы малака.

З пачатку жніўня ў сельгасарганізацыях раёна надаілі 2482 т малака ці 119% у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года. За выключэннем двух гаспадарак, у астатніх 7 надоі нарошчваюць. Да прыкладу, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 187%, БААТ ´Аграмашсэрвіс´ - 135%, філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДтА´ - 133%. Са з´яўленнем зерня новага ўраджаю гаспадаркі ва ўласных умовах гатуюць узбагачаны корм для дойнага статку і ад гэтага ў тым ліку маюць прыбаўку малака.

Варта адзначыць, што пытанні развіцця малочнай жывёлагадоўлі на пастаянным кантролі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. У першай палове месяца ў гэтых мэтах праведзены семінар-вучоба для загадчыкаў малочна-таварных ферм ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, дзе з імі яшчэ раз дэтальна абмеркавалі і на практыцы засвоілі паслядоўнасць выпойвання цялят малозівам пасродкам зонду. Значнасць працэдуры, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, пераацаніць немагчыма: ад гэтага напрамую залежыць здароўе жывёлы. Між тым, у некаторых гаспадарках, як было адзначана, да выканання дадзенага тэхналагічнага патрабавання маюцца пытанні - выяўлены такія парушэнні, як несвоечасовасць выпойвання, выкарыстанне няякаснага малозіва, што, безумоўна, патрабуе тэрміновага прадухілення.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

иcтoчник: www.tribunapracy.by