Перадавікі жніва ААТ ´Неўскі-Агра´ і ААТ ´Міхалёўская Ніва´.

Як і пачатак мінулага тыдня, гэты - азнаменаваўся ўшанаваннем перадавікоў вытворчасці на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Запаветнай тысячы дасягнулі і за гэта ў панядзелак былі адзначаны райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сямейны экіпаж зернеўборачнага камбайна ААТ ´Неўскі-Агра´ - бацька і сын Леанід і Ілля Чэрнікі, а таксама экіпажы зернеўборачных камбайнаў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - камбайнер Міхаіл Ганчароў з памочнікам Эдуардам Вежнаўцом і Анатоль Кукабака з памочнікам Іванам Шынкарэнкам. Усе яны працуюць на айчынных камбайнах КЗС-1218.

Перадавікі жніва ААТ ´Неўскі-Агра´ і ААТ ´Міхалёўская Ніва´.

Ілля і Леанід Чэрнікі

Віншаванні памочніку камбайнера ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Эдуарду Вежнаўцу ад Надзеі Дудаль і спецыяліста райсельгасхарчу Андрэя Целепня

Побач з вопытнымі земляробамі хлябы ўбірае моладзь. Вось якімі ўражаннямі ад працы на хлебнай ніве і ўвогуле ад працы падзяліліся Эдуард Вежнавец і Ілля Чэрнік.

Э. Вежнавец:

- Я малады спецыяліст, працую аграномам. У ´Міхалёўскую ніву´ прыйшоў сёлета пасля вучобы ў каледжы. Калектыў прыняў ветліва, што прыемна: дадае ўпэўненасці ў рабоце. Родам я з гэтых мясцін, людзей ведаю, і гэта таксама плюс. Заробак у мяне, лічу, нядрэнны.

На запытанне, якія абавязкі спадабаліся болей - агранома ці памочніка камбайнера, смеючыся, адказвае: ´Спадабалася і тут, і там´.

І. Чэрнік:

- Мне 19 год, скончыў сельскагаспадарчы каледж. Прыступіў да работы непасрэдна ва ўборачную кампанію. Справа, якой займаюся, па душы, таму настрой выдатны. У адной камандзе з бацькам-перадавіком працаваць падабаецца, хоць не абыходзіцца (смяецца) і без прафесійных спрэчак.

На пытанне, якія складнікі Ілля лічыць важнымі для сябе, каб звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай, адказвае, што гэта адносіны кіраўніцтва, умовы працы, заробак. Свае першыя грошы ў гаспадарцы юнак яшчэ не атрымаў, спадзяецца, што парадуюць.

На фота да матэрыялу - старшыя камбайнеры Анатоль Кукабака (злева) і Міхаіл Ганчароў.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by