Журналистов и блогеров приглашают к участию в конкурсе ко Дню белорусской письменности.

Аб´яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў ´#Дзень_беларускага_пісьменства2020´.

Арганізатарамі конкурса з´яўляюцца Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага саюза журналістаў, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа ´Рэдакцыя раённай газеты ´Зара над Друццю´.

Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г.

У конкурсе прымаюць ўдзел журналісты і блогеры, якія выказалі жаданне апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок, размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурса.

Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях:

I- лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ;

II- лепшы рэпартаж у электронных СМІ;

III- лепшы блогер.

У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца у кожнай намінацыі пераможцам уручаецца дыплом і грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе - дыплом і спецыяльны падарунак.

Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках, павінны абавязкова быць адзначаны з дапамогай хэштэга ´#Дзень_беларускага_пісьменства2020´.

Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з абавязковай пазнакай ´На конкурс´. Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё- тэлерэпартажы 2019-2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы i правядзенню Дня беларускага пiсьменства ў г. Бялынiчы, папулярызацыiбеларускай пiсьменнасцiiлiтаратуры.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.

иcтoчник: www.tribunapracy.by