
Аб´яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў ´#Дзень_беларускага_пісьменства2020´.
Арганізатарамі конкурса з´яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыяграмадскага аб´яднання ´Беларускі саюз журналістаў´, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа ´Рэдакцыя раённай газеты ´Зара над Друццю´.
Конкурс праводзіцца па 1 верасня 2020 г.
У конкурсе прымаюць ўдзелжурналісты і блогеры, якія выказалі жаданне апублікаваць артыкул у друкаваным СМІ, падрыхтаваць тэле- або радыёрэпартаж, скласці і апублікаваць пост (інфармацыйны блок, размешчаны карыстальнікам у сацыяльнай сетцы, блогу) па тэматыцы конкурса.
Спаборніцтва праводзіцца па наступных намінацыях:
I - лепшы аўтар публікацыі ў друкаваных СМІ;
II - лепшы рэпартаж у электронных СМІ;
III - лепшы блогер.
У кожнай з трох груп прысуджаецца 1-е, 2-е і 3-е месца. За першае месца у кожнай намінацыі пераможцам уручаеццадыплом і грашовая прэмія ў памеры 5 базавых велічынь, за другое і трэцяе - дыплом і спецыяльны падарунак.
Конкурсныя матэрыялы, размешчаныя ў сацыяльных сетках павінны абавязкова быць адзначаны з дапамогай хэштэга ´#Дзень_беларускага_пісьменства2020´.
Заяўку на ўдзел у конкурсе і конкурсныя матэрыялы неабходна накіроўваць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з абавязковай пазнакай ´На конкурс´. Прымаюцца iнфармацыйныя матэрыялы, публiкацыi, радыё- тэлерэпартажы 2019-2020 гадоў, прысвечаныя падрыхтоўцы iправядзенню Дня беларускага пiсьменства ў г.Бялынiчы, папулярызацыiбеларускай пiсьменнасцiiлiтаратуры.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Бялынічы на мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства.
mogilevnews.by
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by